?

Log in

be_pacific
02 March 2016 @ 09:11 am
Сёння, дзякуючы сайту радыё Свабода, натыкнуўся на тэст: За каго я б галасаваў на выбарах у ЗША!

Тэст вялікі, але вельмі клёвы і цікавы, шчыра атрымаў задавальненне. Каб прайсці сам тэст вам трэба зайсьці вось сюды: Тест, але гэтага мала, таму што ён на ангельскай мове, але радыё свабода яго пераклала, пераклад можна знайсці тут: сайт Свабоды.

Здаецца гадзінку я патраціў, каб яго прайсці і вынікі мяне не здзівілі: 86% адказаў у мяне супадае з адказамі Hillary Clinton. Гэта больш, чым з Караткевіч у 2015 годзе.

новы малюнак.jpg

Увогуле ўсе вынікі мяне задаволілі і неадэкватны Дональд Трамп адзін з апошніх і ўсяго 36%, у Лукашэнка было больш))

новы малюнак.jpg

Дастаткова цікавы варыянт выдаў мне сайт у графе "вашая ідэалогія":

новы малюнак.jpg

Пераклад прыблізны: Левае крыло
Вашы палітычныя перакананні можна лічыць моцна левых поглядаў, гэта азначае, што вы схільныя падтрымліваць палітыку, якая садзейнічае сацыяльнай і эканамічнай роўнасці.

І я згодзен тут)) што прыемна)

Мае палітычныя тэмы:
1. Пацыфізм супраць мілітарызму.
Вашыя погляды трохі ў бок "пацыфізму", гэта азначае, што вы часцей лічыце, што мы павінны выкарыстоўваць негвалтоўную дыпламатычную дыскусію для вырашэння канфліктаў. Гэтая тэма з'яўляецца найбольш важнай для вас.

2. Цэнтралізацыя супраць дэцэнтралізацыі.
Вашыя погляды катэгарычна за "Цэнтралізацыю", гэта азначае, што вы вельмі моцна верыце, што нацыя павінна быць адзінай у сваіх рашэннях, каб найлепшым чынам служыць інтарэсам усіх грамадзян. Гэтая тэма з'яўляецца найбольш важнай для вас.

3. Ізаляцыянізм супраць імперыялізму.
Вашыя погляды скланяюцца ў бок «ізаляцыянізму», гэта азначае, што вы часцей за ўсё лічыце, што мы павінны засяродзіць увагу на самых надзённых праблемах у сябе дома замест таго, каб удзельнічаць ў непаграджаючых пытаннях за мяжой. Гэтая тэма з'яўляецца найбольш важнай для вас.

4. Аднабаковасць супраць шматбаковасці.
Вы за ўмераную "шматбаковасць", гэта азначае, што вы лічыце, што палітычныя рашэнні павінны прымацца калектыўна пры падтрымцы ўсіх, хто можа пацярпець ад зыходу рашэння. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

5. Інвайронменталізм супраць антропацэнтрызму.
Вы моцна прытрымліваецеся "інвайронменталізму", што азначае, што вы цвёрда перакананыя ва ўстойлівасці абароны навакольнага асяроддзя, а таксама паляпшэнне стану здароўя навакольнага асяроддзя. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

6. Капіталізм супраць сацыялізму.
Вашыя погляды трохі скланяцца ў бок «сацыялізму», а значыць, вы ўсё часцей падтрымліваеце эканамічную сістэму, якая выступае за калектыўную або дзяржаўную ўласнасць і кіраванне сродкамі вытворчасці і размеркаваннем тавараў. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

7. Рэгуляванне супраць дэрэгулявання.
Вы больш за "Рэгуляванне", чым супраць яго, гэта значыць, што вы часцей лічыце, што ўрад павінен рэгуляваць прадпрымальніцкую дзейнасць, каб гарантаваць, што ніхто не выкарыстоўвае перавагі сістэмы. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

8. Канфідэнцыяльнасць супраць бяспекі.
Вы трохі больш за "Бяспеку", гэта азначае, што вы часцей лічыце, што ўрад павінен зрабіць усё, каб забяспечыць пакой сваіх грамадзян. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

9. Калектывізм супраць індывідуалізму.
Вы ўмерана за "калектывізм", гэта азначае, вы лічыце, што палітыка павінна абараняць і падтрымліваць лепшыя інтарэсы ўсіх грамадзян. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

10. Жорсткасць супраць літасці.
Вашыя погляды трохі ў бок "Літасці", гэта азначае, што вы часцей за ўсё верыце ў спачуванне, эмпатыю і рэабілітацыю для маладых злачынцаў ці тых, хто змагаецца з нарказалежнасцю. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

11. Мультыкультуралізм супраць ксенафобіі.
Вы прытрымываецеся умеранага боку "мультыкультуралізму", гэта значыць вы лічыце, што мы павінны прытрымвацца культурнае разнастайнасці. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

12. Laissez-faire супраць Keynesian. (эканамічныя мадэлі, наколькі я разумею)
Вашыя погляды ўмерана «кэйнсіянскія», гэта азначае, вы лічыце, што ўрад павінен аказваць эканамічную дапамогу для стабілізацыі эканомікі. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

13. Папулізм супраць элітарнасці.
Вы умерана падтрымліваеце "папулізм", гэта значыць вы лічыце, што рашэнні лепш за ўсё прынятыя, калі кожны мае права голасу. Гэтая тэма з'яўляецца важнай для вас.

14. Малы ўрад супраць вялікага ўрада.
Вы рашуча падтрымліваеце напрамак "вялікага ўрада", гэта значыць вы цвёрда перакананыя, што ўрад павінен рабіць больш для вырашэння пытанняў сацыяльнай няроўнасці, карупцыі і аказваць дапамогу сваім грамадзянам. Гэтая тэма не вельмі важная для вас.

15. Традыцыі супраць прагрэсу.
Вашыя погляды трошкі больш у бок "Прагрэсу", гэта азначае, што вы часцей за ўсё лічыце, што мы павінны быць нацыяй, якая шануе асабістую свабоду і разнастайнасць. Гэтая тэма не вельмі важная для вас.

16. Глабалізацыя супраць пратэкцыянізму.
Вы прытрымліваецеся цэнтрысцкіх поглядаў у этым пытанні і яно з'яўляецца важным для вас.

Вось такія вынікі. Крута, чё!))
 
 
Current Mood: Выдатнае
Current Music: Gregorian – In the shadows (Rasmus Cover)
 
 
be_pacific
29 February 2016 @ 05:06 am
У гэтым годзе па-максімуму праглядзеў фільмы і гэта робіцца ўжо традыцыяй. Адзначу, што спецыяльна апускаю тыя намінацыі ў якіх нічога не разумею і якія не магу ацэніць. Яшчэ хачу пазначыць, што я не даю прагноз, я называю тых, каго жадаў бы бачыць пераможцамі. Пачну не з самых цікавых:

1. Прэмія за лепшую песню да фільма.
Намінанты:

  • Пяцьдзесят адценняў шэрага (Earned It)

  • Гонка на выміранне (Manta Ray)

  • Маладосць (Simple Song 3)

  • Зона палявання (Til It Happens To You)

  • 007: Спектр (Writing’s On The Wall)

Тут усё проста, больш астатніх мне спадабалася песня "Writing’s On The Wall" з фільма "007: Спектр", які я глядзеў у цудоўнай кампаніі ва Львове на ўкраінскай мове ў класным кінатэатры:

2. Лепшыя касцюмы.
Намінанты:

  • Дзяўчына з Даніі

  • Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці

  • Папялушка

  • Выжыўшы

  • Кэрал

Занадта проста, узгадваецца адразу "Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці".

новы малюнак.jpg

3. Лепшыя візуальныя эфекты.
Намінанты:

  • З машыны

  • Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці

  • Выжыўшы

  • Зорныя войны: Абуджэнне сілы

  • Марсіянін

Не буду арыгінальным і зноў Максу...

новы малюнак.jpg

4. Лепшы сцэнар.
Намінанты:

  • З машыны

  • Голас вуліц

  • У цэнтры ўвагі

  • Галаваломка

  • Шпіёнскі мост

Мне здаецца, што такая канфліктная гісторыя (пра якую я, дарэчы, не ведаў), як у фільме "У цэнтры ўвагі" заслугоўвае таго, каб называцца лепшай, тым больш рэальныя падзеі.
новы малюнак.jpg

5. Лепшы саўндтрэк.
Намінанты:


  • Кэрал

  • Зорныя войны: Абуджэнне сілы

  • Забойца

  • Агідная васьмёрка

  • Шпіёнскі мост

Выбраў Марыконе разам з "Агіднай васьмёркай", толькі з-за музыкі.

6. Лепшы грым і прычоскі.
Намінанты:

  • Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці

  • Выжыўшы

  • Стогадовы стары, які вылез у акно і знік

Апошні фільм цалкам не глядзеў, толькі трэлер, але ўсё роўна Макс павінен атрымаць і тут Оскара.
новы малюнак.jpg

7. Лепшы фільм на замежнай мове
Намінанты:

  • Гонар

  • Сын Саўла

  • Вайна

  • Мустанг

  • Абдымкі змея

Глядзеў далёка не ўсе, але "Сын Саўла" класны, таму буду спадзявацца, што гэта Оскар.
новы малюнак.jpg

8. Лепшая праца аператара
Намінанты:

  • Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці

  • Выжыўшы

  • Кэрал

  • Забойца

  • Агідная васьмёрка

Трэба быць дурнем, каб не сказаць, што Эмануэль Любецкі застанецца без Оскара. Безумоўна яго дзіця "Выжыўшы" гэтага заслугоўвае.
новы малюнак.jpg

І самыя цікавыя для гледача намінацыі:
9. Лепшая жаночая роля другога плана
Намінанты:

  • Алісія Вікандэр - Дзяўчына з Даніі

  • Рэйчэл МакАдамс - У цэнтры ўвагі

  • Кейт Уінслет - Стыў Джобс

  • Руні Мара - Кэрал

  • Джэніфер Джэйсан Лі - Агідная васьмёрка

Я бы вельмі жадаў, каб перамагла Алісія Вікандэр, таму што больш гэты фільм, здаецца, нічога не атрымае.
новы малюнак.jpg

10. Лепшая мужчынская роля другога плана
Намінанты:

  • Крысціян Бэйл - Гульня на паніжэнне

  • Том Хардзі - Выжыўшы

  • Марк Руфало - У цэнтры ўвагі

  • Сільвестр Сталонэ - Крыд: Спадчына Рокі

  • Марк Райлэнс - Шпіёнскі мост

Безумоўна Сільвестр. Без шанцаў, але я бы адзначыў Тома Хардзі і Марка Руфало.
новы малюнак.jpg

11. Лепшы рэжысёр.
Намінанты:

  • Джордж Мілер - Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці

  • Адам МакКей - Гульня на паніжэнне

  • Алехандро Гансалес Іньярыту - Выжыўшы

  • Том Макарці - У цэнтры ўвагі

  • Леанард Абрахамсон - Комната

Рызукую з Алехандро, але моцна жадаю, каб перамог Джордж Мілер.

12. Лепшая жаночая роля
Намінанты:

  • Сірша Ронан - Бруклін

  • Кейт Бланшэт - Кэрал

  • Джэніфер Лоўрэнс - Джой

  • Бры Ларсан - Пакой

  • Шарлота Рэмплінг - 45 год

Вельмі падабаецца Шарлота, але павінна перамагчы Бры Ларсан.
новы малюнак.jpg

Лепшая мужчынская роля
Намінанты:

  • Эдзі Редмэйн - Дзяўчына з Даніі

  • Леанарда Ды Капрыа - Выжыўшы

  • Майкл Фассбендер - Стыў Джобс

  • Браян Крэнстон - Трамба

  • Мэт Дэйман - Марсіянін

Можна колькі заўгодна спрачацца, але Лео мацнейшы за ўсіх акрамя Эдзі Редмэйна, але за жаночую ролю я бы не даў Оскар.
новы малюнак.jpg

14. Лепшы фільм.
Намінанты:

  • Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці

  • Гульня на паніжэнне

  • Выжыўшы

  • У цэнтры ўвагі

  • Бруклін

  • Пакой

  • Марсіянін

  • Шпіёнскі мост

Я за "Бруклін", таму што мне спадабаўся, але без шанцаў, таму проста назіраю))
новы малюнак.jpg

P.s.: астатняе не маё, але трэба пазаўзець за братоў украінцаў і лепшы дакументальны фільм, дзе сярод намінантаў фільм "зіма ў полыме" пра Рэвалюцыю Майдана-2013.
 
 
be_pacific
21 February 2016 @ 05:21 am
Я не самы добры чалавек, але калі пачынаю думаць пра смяротнае пакаранне, то робіцца так сумна-сумна.

Давайце трошкі паразважаем. Не заўсёды ў нас суд справядлівы. Бываюць палітычныя пытанні, бываюць занадта медыйныя працэсы, а бываюць і проста памылкі. Я думаю, што з гэтым спрачацца не трэба. Давайце паглядзім на сітуацыю, калі адбылася памылка. Чалавека асудзілі на смяротнае пакаранне. Ужо непрыемна. Давайце пойдзем далей - гэты чалавек ваш блізкі (сын, брат, бацька). Балюча? Яшчэ далей? Уявіце, што такая памылка ці "падстава" адбылася з ВАМІ! Невыносна? Згодны? А цяпер прапаную вам падрабязна ўявіць, сабе там, у скуры таго чалавека.

Звычайна да таго, як вынесці смяротны прысуд час значны праходзіць і калі вы не вінаваты, то ўявіце колькі гэта нэрваў. Давайце ўявім, што працэс ідзе год і вы ведаеце, што для вас "просяць" вышэйшую меру. Мне ўжо на гэтым этапе складана маральна аналізаваць, што адчувае чалавек.

Потым табе кажуць, што цябе хутка заб'юць. Тут, калі эмоцыі яшчэ засталіся, а застануцца яны толькі ў моцнага чалавека, то вось у гэты момант яны, як у вулкана - павінны выбухнуць! Вы нічога не рабілі, але вас заб'юць. Вы верылі цэлы год, што суд знойдзе памылку, але не.....не знайшлі і вас не вінаватага хутка....не стане. Невыносна балюча? Проста ўявіце сабе: да якой ступені гэта крыўдна адчуваць...

Потым ты чакаеш і баішся. Кожны шорах і кожны крок за кратамі - ты яго невыносна баішся. Ты задаеш сабе пытанне: чаму я? Чаму гэта адбываецца са мной? Але тут яшчэ застаецца надзея, што памылку знойдуць, але дзень Х усё бліжэй і ты гэта разумееш.

Прыходзіць гэты дзень. Не магу нават уявіць псіхалагічны стан чалавека ў той момант. Мне здаецца, што там ужо не чалавек, а губка такая мяккая-мяккая і без знешняй моцы. І вось цябе вядуць, ты разумееш, што гэта апошнія хвіліны, апошнія крокі, апошнія подыхі... Апошнія думкі, здаецца, пра тое, што ты стаміўся. Хаця не. Я не магу ведаць пра што гэтыя думкі, таму што я сяджу каля кампа і мне ўтульна, а там на тым месцы - не. І вось ты чакаеш апошні гук у жыцці. Я ўпэўнен, што гэта невыносная крыўда. Далей цябе ўжо няма...

Жорстка, праўда? Вельмі жорстка. Адна мая знаёмая сёння сказала фразу, якая мяне і натхніла напісаць гэты пост: "
Ожидание смерти и осознание этого, наверное, хуже самой смерти. Нереально бесчеловечно." - а мы людзі, і мы лічым, што мы лепш гэтага злачынца, які столькі дрэннага зрабіў.

Я за гуманнасць і за чалавечнасць. Канешне, тут гісторыя пра памылку, а бывае, што чалавек сапраўды шмат злачынстваў зрабіў. Ведаеце, ніколі не бывае 100%. Ніколі. Заўсёды ёсць шанец і месца для памылкі. Так можа трэба зрабіць варыянт, калі мы будзем ведаць, што мы самі не робім памылкі? Навошта нам апускацца да такога ўзроўню, як той чалавек, які забівае?! Тая ж знаёмая сказала: "Принцип око за око может ослепить весь мир". І я згодзен. Мы ПАВІННЫ быць цвярозымі ў такіх выпадках.

Нажаль, але беларусы яшчэ не гатовыя жыць у Еўропе ці як еўрапейцы, хоць і патрабуюць гэтага. Канешне, і там няма аднолькавага стаўлення да гэтага пытання, але там і смяротнага пакарання няма. Мы часта кажам, што жадаем жыць, як "там", але "тут" паводзім сябе не так, як яны "там". Шмат хто з маіх сяброў не згодзен са мной і гэта людзі, якія "дэмакратычных" поглядаў у жыцці. Паважаныя, гэта не дэмакратыя - гэта падман.

"Если кого-то из твоих близких такой вот урод убил, чтобы ты делал?". Не дай Бог кожнаму з нас такога, але забраўшы ў яго жыццё - вам лягчэй не стане, таму што вашыя блізкія не вернуцца, як бы моцна вы гэтага не жадалі. У такія моманты трэба максімальна быць цвярозымі і не паддавацца эмоцыям.

Чаму мяне так турбуе гэтая тэма? Не ведаю, як вы, а я лічу сябе часткай дзяржавы і калі мая дзяржава прымае рашэнне некага забіць, то я трохі, але адказны за гэтае забойства і кожны раз, калі чытаю пра смяротнае пакаранне - мне так балюча робіцца. Давайце разам станем на крок бліжэй да ДАБРЫНІ. Давайце разам скажам: "Я СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ!"
 
 
Current Mood: нешта балюча
Current Music: Alina Orlova – Svinta
 
 
be_pacific
Часта мы вырашаем за іншых людзей, што ім трэба, як ім жыць і зусім забываемся пра тое, што ў іх ёсць свая галава, а яшчэ ў іх сваё жыццё, пра якое мы амаль нічога не ведаем. Паспрабуйце проста часам думаць не толькі пра сябе. У пэўных момантах, калі асуджаеце кагосьці паставіць на тое месца брата, матулю, сына, каханага чалавека ці нават сябе.... Адразу прыклад зменіць колеры. Думаць пра сябе добра, але свет - гэта не толькі вы. Канешне, я таксама не цалкам такі добры, але здаецца год за годам людзі, сапраўды, становяцца больш разумнымі! Вось спадзяюся, што ў мяне так.
Апошнія некалькі дзён бачу, як з розных бакой людзі гатовыя "зжэрці" адзін аднаго... А чаму? Таму што ў людзей розныя меркаванні! Эгаізм нараджае злосць, таму будзьце яшчэ трошачкі дабрэйшымі.
Судзіць заўсёды проста! Спрабуйце заўсёды сумневацца ў сваім меркаванні, тады вам будзе лягчэй бачыць рэальнасць.
Пазітыва вам, сябры!
P.S.: Я люблю БДУ! Хоць нехта там і спрабуе мяне выкрэсліць з гісторыі БДУ і СтудСаюза. Я зрабіў шмат і гатовы яшчэ зрабіць, але думаю, што мае палітычныя погляды людзям у кіраўніцтве перашкаджаюць....а шкада.
 
 
Current Music: Nirvana – Smells Like Teen Spirit
 
 
be_pacific
26 August 2015 @ 06:26 pm
Планшэт, Львоўскае піва (якому нібыта ў гэтыя дні споўнілася 300 год), парк і мой ЖЖ. Кайф. ---- Вось так я пачынаю пісаць гэты маленечкі артыкул.


Гэты Західфэст я ўпершыню чакаў не з-за музыкі, а з-за атмасферы і маіх сяброў. Так атрымалася, што год таму я на фэсце пазнаёміўся з клёвымі хлопцамі з Харькава. (Бодя, дзякуй). Увогуле, гэты фэст ужо трэці і таму ён становіцца для мяне традыцыйным. І я пачынаю звыкацца з тым, што жнівень - гэта час добрай музыкі, таннага алкаголю, сяброў і цудоўнай вёскі Родатычы, што пад Львовам.

Трошкі пра сборы. Ужо традыцыйна арганізатары паступова агалошваюць тыя гурты, якія будуць удзельнічаць у фэсце. Калі першы мой фэст быў выключна з гуртамі ўкраінскімі, беларускімі і расейскімі (была яшчэ Аліна Арлова і Здоб шы Здуб), то ў мінулым годзе расейскіх стала ў разы меньш, але з'явіліся куды больш цікавыя гурты замежныя.

У 2015 чакаў, канешне, новыя імёны. Шмат, канешне, гуртоў я не ведаў, асабіста ўкраінскіх, але былі і тыя, хто кожны год прыяжджае на фэст. Напрыклад, Воплі Відоплясова. Прыемна іх паслухаць, але Скрыпка - наркот, які мяне ўжо не кранае)) Бумбокс, Brutto (каб былао крута), ТНМК, Дай дарогу, Аліна Арлова і Pianoбой - гэта тыя гурты, якія канешне задаволілі ў спісе, але яны былі дастаткова чаканымі. Сумна было, што не ўбачым Скрябіна. З замезных гуртоў, канешне, прышпільна было ўбачыць Matisyahu, Everlast, Ill Nino, Kreator, але ж калі я ўбачыў у спісе гурт OOMPH!, то я трошкі нават згубіўся. Таму што гэта гурт маіх апошніх гадоў у школе. Падсадзіў на гурт мяне мой аднакласнік Антон Лятун. Карацей...будзе малым сказаць, што я быў складам задаволены. Нехапала Нойза і Здоб шы Здубаў))) Але бліжэй да фэста....

Зборы, як заўсёды адкладваліся на апошні момант. З кім еду? Калі еду? Спачатку збіралася вялікая банда, але ў выніку за тыдзень да фэста, а пэўныя людзі і за некалькі дзён - проста адваліліся. Шчыра? Я не сумаваў) Набыў намёт і вырашыў, што паеду за некалькі дзён, каб патусіць ва Львове, які я бясконца люблю і не спазніцца на фэст.

(Дарэчы, толькі што зайшоў у суполку Західа ў вк і даведаўся, што Західфэст - прадалі. Спадзяюся, што ён усё ж будзе там і некуды не дзенецца....але ўжо неяк сумна).


Ва Львове за некалькі дзён да фэста. На танны электрон спазніўся, таму паехаў на цягніку. Да Львова ўсё было звычайна. Ва Львове ў першую ноч пазнаёміўся з латышамі (дарэчы, мне шчасціць на жыхароў гэтай краіны ва Ўкраіне). Мы набылі піва ў алкамареце (дарэчы, вельмі клёвая штука), і пайшлі на вядомыя могілкі Львова. Вельмі нечакана знайшлі могілкі зачыненымі і што? Пералезлі праз плот і ноччу разглядалі помнікі і пілі піва. Ніколі не думаў, што такое будзе ў маім жыцці. Шчыра? Мне спадабалася. Да хостэла я дабраўся недзе ў гадзін 5-6. Наступны дзень быў вельмі лянотным з-за спякоты, якая напала на Львоў. Днём паеў і вырашыў, што трэба зноў ісці спаць, таму што ў такое надвор'е ўсё астатняе забаронена. Увечары я пазнаёміўся з італьянцамі, клёва правёў час, а потым да нас далучылася кампанія з Львова, што таксама дадала нейкай цікавасьці.....я ўпершыню пазнаёміўся з адкрытымі лезбіянкамі. Яны клёвыя. А ўжо бліжэй да ночы я знайшоў сабе можна сказаць сабутыльніка Лёху (блін), з якім мы пілі ў розных кутках Львова да самай раніцы. У хостэл я вярнуўся недзе ў 7, а ў 9 я павінен быў сустрэць Кацю і Макса на вакзале, але канешне гэта не зрабіў, таму што проста не атрымалася ў мяне так рана падняцца. Але ўжо бліжэй да 11 я быў на вакзале, а бліжэй да 13 мы сядзелі пад кустом, побач з тым месцам, дзе год таму я пазнаёміўся з ХаХу (Харькаўская Хунта)....))

Пра сяброўства. Сяброўства на фэсце гэта асобная частка яго. У мінулым годзе я пазнаёміўся з бандай ВВВ - гэта Віталік, Валера і Валік. У гэтым годзе іх было ўжо больш. Заўсёды, калі не ведаеш людзей....трохі хвалюешся, што яны табе могуць не спадабацца, але мне на Західзе шчасціць....і ўвогуле, людзі з Харькава нейкія шчырыя і занадта цудоўныя. Вось і Лёха з Карынай цудоўна ўпісаліся да нас. Былі і яшчэ людзі.....цалкам наш лагер складаўся з 14 чалавек. Ужо пасля фэста Каця з Максам (дарэчы, не сказаў што гэта мае знаёмыя з геафаку, трошкі ніжэй дадам фота) пагадзіліся са мной, што ў нас была клёвая кампаха. І ад сябе дадам такую рэч: у мяне ёсць старэйшы брат, але неяк адносіны з ім у мяне ніколі не былі выдатнымі, так вось Віталік з Харькава так па-братэрску да нас усіх ставіўся, што мне неяк аж незвыкла спачатку было. Гэта кажа пра то, што мне пасчасціла пазнаёміцца з вельмі клёвымі людзьмі. Яшчэ раз паабяцаю даехаць да наступнага Західу ў Харькаў. Абяцаў? Зраблю.

Каця і Макс:
Яшчэ адзін момант, які я дагэтуль не магу зразумець.....на фэсце ў гэтым годзе была мая лепшая сяброўка Крысціна Бенедзіктовіч, але бачыў я яе макісмум за ўвесь фэст хвілін 15. Што гэта было? Насамрэч не магу зразумець!

Пра сам фэст. Музычна магу сказаць, што мінулы год быў цалкам нейкі такі - ах! Гэты трошкі спакайнешы, але тут былі нават нейкія мары, напрыклад,
OOMPH!. Але трошкі падрабязней...

Дзень першы. Амаль нічога не паспеў, крамя Brutto...))) Яны былі настолькі клёвы, што ў мяне на наступны дзень усё балела. Мяне паднялі каля сцэны і так добра апусцілі, што я думаў, што мае робры паламаліся і ніколі ўжо цэлымі не стануць, але я жывы і нават цэлы)) Мой БЧБ пабываў на сцэне, а Вікторыя Жукоўская (гэта вядучая) убачыўшы мяне каля сцэны сказала: дзякуй усім замежным сябрам, якія даехалі да Родатыч.

Паспеў трохі паслухаць гурт Скрябін з новым салістам, але не зайшло. Ill Nino занадта цяжкія ў жывую ці я занадта слабы пасля Brutto. Дарэчы, па гэтай прычыне і не дачакаўся Onuka, але кажуць, што яна была на ўзроўні....я з намёта трошкі яе чуў))

Трошкі фатаздымкаў Brutto:




Дарэчы, не ведаю, як там канцэрты, а вось для такіх фэстаў Brutto выглядае куды цікавей, чым гурт "Ляпіс Трубецкой". Але нейкая настальгія трошкі была, канешне))

Трохі фотак гурта Ill Nino:
Ну, і яшчэ раз скажу, што Скрябіна нехапала(((
Дзень другі. Планы на другі дзень фэста былі проста куды больш грандыёзнымі... Але стомленасць пасля першага - недавала пакою)) Дарэчы, у гэтым годзен у нас былі свой намёт з ежай і свае повары, якія гатавалі)) 2 дзяўчынкі з вескі, якія вельмі смачна гатавалі і галоўнае танна....эты фэст мы перажылі дзякуючы вам)))

З-за спякоты другі дзень затрымалі недзе на 2 гадзіны, таму прышоўшы на "дай дарогу!" я выпадкова трапіў на гурт Bahroma, якія здзівілі....якасна дастаткова, для сябе вырашыў, што дома трэба паслухаць:
Пра "Дай дарогу!" можна казаць шмат, але я вам скажу, што яны былі на клёвым узроўні і к па мне....так нечакана, што іх так добра ведаюць, думаў, што яны папулярны больш у Расейке, але не. Гэта крута! Фось фоткі:
З наступным харькаўскім гуртом я пазнаёміўся на мінулым фэсце і калі б не мае сябры, то магчыма ў мінулым годзе і не звярнуў на іх увагу, але ў мінулым годзе паслухаў і дома ўвесь год заслухваўся імі, таму ў гэтым годзе ўжо ўпэўнена чакаў іх, дарэчы, яны (гурт ТНМК, расшыфроўка Танак На Майдане Конга....здаецца так) былі клёвымі. Побач са мной адрывалася дзяўчынка, якая сказала, што яны незвычайна клёва адыгралі...вось фота:

Шмат разоў адзначаў, што я не фанат Скрыпкі, але ўкраінцы шызеюць ад Воплей Відоплясава, таму прапусціць іх - гэта ЗРАДА. Канешне, Скрыпка клёвы шоў-мэн:
Ну, а апошні гурт на гэты дзень я чакаў з нейкім асабістым пачуццем і я шчыра да гэтуль не веру, што я бачыў, чуў і недзе там адрываўся пад іх....яны жорсткія і па-нямецку якасныя - гэта OOMPH!:
Доўга не мог заснуць з-за таго, што спаліў спіну, таму з намёта выдатна паслухаў The ВЙО. Ужывую яны ў разы лепш)

Дзень трэці. Гэта дзень клёвага Валеры, які зрабіў нам добры настрой... Пабароўся ў грязюке, чым падняў нам настрой і перамог усіх, каго мог)) думаю, што відосы і фоткі з'явяцца трохі пазней.
Дарэчы, пазнаёміўся з клвым дзядзькай з Харькава. Яго бар "Сцяна" не так даўно падарвалі. Ён просты і клёвы. Ведае шмат беларускай музыкі, цікавіцца гэтым. Даў не шмат украінскіх налепак)) Ён прыехаў у складзе гурта "Оркестр Че", не паспеў паслухаць іх на фэсце, але дома абавязкова паслухаю, а вось і ён:
O.TORVALD. Неяк прад'узята ставіўся да гэтага гурта і не вядома чаму... Яны класныя, зусім трошкі мне нагадалі беларускі Litesound, але трошкі цяжэй і без пафасу. Калі саліст паклікаў жывелаў (на фота) на сцэну, я спачатку негатыўна неяк ставіўся, але потым гэта зрабіла свой шарм іх выступу. Дзякуй, O.TORVALD. Пераканалі мяне. Фотаздымкі:

Бумбокс - гэта асобная гісторыя майго кахання. Я бы не прасціў, калі б яны не выканалі "Поліну" і "наодінци". Кайф і кропка. Але пасля праслухоўвання на запісах дома і ўжывую - гэта як Зямля і Юпіцер....занадта розны гурт. Фотаздымачкі:
Everlast прайшоў неяк міма, а вось на Kreator вырашыў заруліць і паслухаць, таму што нават не ўяўляў што гэта і як гэта! Адна песня, я ўсё зразумеў і накіраваўся на Аліну Арлову))))

Аліна Арлова на індзі сцэне - гэта проста, камерна, душэўна і так класна, што ўзгадваю і мурашы па целу носяцца! Слухаў, канешне, Аліну і раней, але не думаў, што яна настолькі можа трапіць мне ў настрой. Крутата! Паглядзіце якая яна цудоўная:

Закончыць фэст выпаў гонар Matisyahu. Ведаў толькі адну песню....таму не ведаў чаго чакаць. Так здарылася, што адна кампанія праводзіла рэкламную акцыю напрыканцы фэста, таму пад іх выступ было прыгожа: https://www.youtube.com/watch?v=M28UxkV9MuQ Ужывую гэта выглядала ў разы круцей! Увогуле дзіўны настрой ад гэтага гурта. Пад час выступу паявіўся вецер і вецер такі халодненькі...увесь фэст яго нехапала....трошкі пабываў у сваіх думках і кайфануў, канешне ад гэтага. Не ведаю набыў бы я квіток на канц, але адзін раз паслухаць яго ў жывую трэба - гэта дакладна.
Трэба трошкі падвесці вынікі фэсту. З тых гуртоў, якія я паспеў пачуць у 2015 годзе, мой тпо 5 выглядае так:
5. Бумбокс
4. ТНМК
3. Brutto
2. Alina Orlova
1. OOMPH!
Неяк вось так у мяне атрымалася. Фэст-2016, калі ты будзеш, то я абавязкова прыеду.
Пасля Західу-2015. 8 чалавек у адной машыне да Львова. Гэта смешна і клёва)) Я атрымаў VIP месца побач з Віталікам, а вось астатнія 6 чалавек ехалі, як кількі) Па традыцыі прыехалі ў хостел, памыліся і ў Крыіўку. Пасля яе спаць. Раніцай я правеў сяброў да машыны і яны паехалі на Харькаў, а сам сустрэўся ўвечары з Кацяй і Максам, якія падцягнуліся з Родатыч і прадоўжылі вандраваць па Львову. Неведаю чаму так, але з кім бы ты не быў, Львоў заўсёды клёвы, які б настрой бы ні быў....Львоў падтрымае цябе. Надвор'е заўсёды адпавядае і падтрымлівае - гэта файна. Не магу не любіць гэты горад. Перад апошні дзень зноў скончыўся ў Крыіўке, толькі ўжо з беларускімі сябрамі. Так як мы супыніліся ў розных хостелах...я трохі ноччу правеў Кацю і Макса і вырашыў прагуляцца па гораду і падумаць....таму што настрой і горад неяк натхняюць на карысныя думкі.

На наступны дзень усё было неяк хутка. Сустрэўся з Львоўскімі сябрамі, потым зайшоў набыў сабе кнігу Скрябіна і выпадкова сустрэў Кацю з Максам там, дзе сапраўды павінен быў сустрэць)) На распродажы кніг. Набыў там адну цікавую кніжэнцыю за 100 грывень аднаго непапулярнага нямецкага аўтара. Набыў на рускай мове, таму хутка я буду чытаць вось такую забароненую літаратуру. Увечары спісаліся з Лёхай, з якім я пазнаёміўся некалькі дзён таму. Ён, Каця і Макс пасадзілі мяне на цягнік і я паехаў на Радзіму. Дарэчы, я заўважыў, што я люблю вандраваць адзін і амаль ніколі не сумую, таму што пачынаю размаўляць з людзьмі.....у гэтым і ўвесь кайф, шчыра кажучы. Вось такі ён быў ЗАХІДФЭСТ-2015. Це було файно!

P.S.: Трошкі фотак дадам.
Глядзіце ў якім прыгожым месце адбываецца фэст:

Західфэст - гэта прыгожыя дзяўчынкі і ўвогуле гэта людзі:

Західфэст - гэта цудоўныя вядучыя:

Західфэст - гэта вось такія прыемнасці:
Західфэст - гэта сяброўства 2 краін, сапраўднае сяброўства:

Західфэст - гэта калі беларускіх сцягоў больш, чым украінскіх:


Маё лета атрымалася! Дзякуй, Західфэст!
 
 
Current Mood: Выдатна.
Current Music: Скрябін – Танець пінгвіна
 
 
 
be_pacific
25 June 2015 @ 02:16 pm
Трошкі меньш, чым 5 гадоў таму ў БДУ на геаграфічны факультэт паступілі клёвыя людзі і сёння не магу не павіншаваць іх з тым, што яны годна прайшлі гэты шлях. Канешне, усіх нават не ўзгадаю, але паспрабую. Пачну са сваёй куратарскай групы, таму што гэтыя людзі падаравалі мне клёвыя эмоцыі, якія я ніколі не забуду.

Пачнем!

Пачну з Ягоркі. Ягорка - гэта свой руды хлопец, які будзе годным беларусам, тут я ўпэўнен. І тут я ўпэўнен, што вось хто-хто, а ён нікуды з майго жыцця не дзенецца.
(без названия)

Машка))) Ой, ну, Машка клёвая....абажаю Машку за шчырасць і неабыякавасць.


Эллачка. Чалавек з выдатнымі чалавечымі поглядамі і калі ў нашым жыцці будзе больш такіх сяброў, то тады і жыццё будзе лепш - упэўнен.


Цёма. Чалавек, якога ўзгадваеш і ўсміхаешся. За яго заўсёды нейкую адказнасць адчуваў. І да гэтуль такая справа ёсць. Калі чую ад некага "Макар", то заўсёды звяртаю ўвагу што там кажуць.


Макусь. Чалавек, які выдае фразы, якія потым пойдуць абавязкова ў масы. Проста люблюлюблюлюблю гэтую мразьку)))


Мішанаў. Улад - гэта клёвая музыка, клёвыя ўспаміны і выдатныя тусы на Куфары. Дзякуй.


Ляшкоў Саша, Жэнька Кісель і Каця Кірыйчук. Не магу іх тут не ўзгадаць.


Каркоцкая Насця і Легалава Каця - дзяўчыны, якія заставілі ўспаміны з капустнікам БДУ і гэта не проста выступ быў, а выдатны і наша Вака-вака - НАЗАЎЖДЫ.


Насця Кноп, Саша Шыбаева, Ганна Нікалаенка і Ксюша Дайнэка - проста шчырыя дзяўчынкі. З вамі заўсёды было прыемна сустракацца на геафаку, а Ксюша.....табе дзякуй за канцэрты геафака.





Каця Белая. Ха, гэта цікавы чалавек))) Сам ужо не разумею сцёб гэта ці не......сцебаўся я ці насамрэч не верыў, што яна скончыць БДУ. Яна скончыла і гэта клёва, я памятаю, як яна хвалявалася на другім курсе, але тыя, хто жадае - абавязкова геафак скончаць. Яна жадала. І яшчэ......якая геафакаўская тусоўка ў клубе без Каці?)))


Емцаў і Буко. Гэта дуэт, знатны такі дуэт. Апошняму, дарэчы, дзякуй за ўдзел у містары.


Ксюша. Ой, добрая і шчырая дзяўчынка. Тут трэба сказаць: дзякуй за школу. Гэта клёвая старонка майго жыцця.


Вадзім Шаўчэнка. Ну, тут проста ганаруся хлопцам і, канешне, Карпаты.


Аліна Нямкова. Проста дзякуй за жыццёвыя моманты. І лепшыя фоткі))))))))))



Тут будуць яшчэ фоткі, якія проста заставілі добрыя ўспаміны:






Не-не-не, я не забыў аднаго чалавека. Памятаю. Вельмі дзіўныя з ім адносіны, але гэтага хлопца з Сошна не магчыма было забыць. Пачынаючы вось з гэтага фота Светы Мурзак:

Дзякуючы гэтай фотке мы пазнаёміліся, потом Саня Кібук паступіў на геафак і на нейкі час, калі я быў куратарам у іх, мы нават сталі сябрамі, але потым жыццёвыя шляхі схадзіліся і разыходзіліся......Але, Сань, я, канешне, усіх з вашай групы ўзгадваю, але ты заўсёды займаў і будзеш займаць нейкае асобнае месца.....у мяне ніколі не было малодшага брата, вось ты нешта падобнае. Нават калі мы з табой крыўдзімся адзін на аднаго.....я добра да цябе стаўлюся.



Твая Валенсія, твае жыццёвыя поспехі і праблемы....я здаецца што ўсё ведаю і заўсёды назіраю за гэтым.... Пажадаю табе толькі аднаго - не супыняцца, ты па-большай часцы не адступаеш ад сваіх мэт у жыцці, вось таму ў цябе, я думаю, будзе ўсё добра.

Дзякуй, усім хто быў вышэй і тым каго забыў. Вы клёвыя з вамі было весела. Мой 3ці курс быў такім прышпільным па-большасці з-за вас. Поспехаў вам па жыцці. Заўсёды буду рады бачыць вас. 
 
 
Current Music: Shakira - Waka waka
 
 
be_pacific
26 March 2015 @ 06:25 pm
Доўга думаў і вырашыў, што не магу не пажадаць асабіста поспехаў удзельнікам конкурсу, таму ЖЖ, як спосаб звярнуцца. Можа яшчэ не позна)) Карацей, усё паспрабую па справе і не моцна доўга.

Так, я сёння па пэўных абставінах не змагу прысутнічаць на конкурсе. Першае клубнае мерапрыемства геафака прапускаю з 2008 года. Вось яно як)) А містар, дык гэта ўвогуле асобная і важная гісторыя, таму што....


Але пачну з адбору і паспрабую ні слова не гаварыць пра арганізатараў па пэўным прычынам. Што да майго меркавання, то калі ты сабе нешта вырашыў, то варта не адступаць ад свайго меркавання і не забываць пра тое, што гэта конкурс. Нехта перамагае, а нехта прайграе. І асабістыя сімпатыі ці сяброўства павінны застацца за межамі гэтага конкурсу. Я стараўся па асабістым крытэрам, якія даўно ўжо для сябе вызначыў выбіраць Містара. Увогуле, маё меркаванне супала па ўсім удзельнікам, акрамя аднаго, з меркаваннем астатніх членаў журы. Так як я ніяк не змагу паўплываць на меркаванне журы, то дазволю сабе сказаць, што на адборы ваенныя былі мацней за ўсіх астатніх. Асабіста мяне гэта здзівіла!

Далей з'явіліся інтэрв'ю з удзельнікамі. І для сябе я адзначыў Мішу Тамашова, таму што гэта адзіная анкета, дзе няма ні долі пафасу, напышлівасці і самаўлюблённасці. Асабіста яго амаль не ведаю, але вось тое, што я ўбачыў у адказах, мне вельмі спадабалася і гэта я нават не кажу пра беларускую мову.

Відэа-ролікі, асабіста маё меркаванне, што ў відэа, як якраз заўсёды мала саміх удзельнікаў. Там заўсёды альбо сябры, альбо майстар крутых відосаў з'яўляецца, а ўдзельнік толькі топчацца ў кадры. Таму я не змог бы назваць гэты этап конкурсу цікавым асабіста для мяне, таму моцна тут я не засяроджваў увагу.

Фотасесіі. Ведаеце, усе фотасесіі на такіх конкурсах прызначаныя для таго, каб прадставіць сябе, але не ў крыўду ўдзельнікам, думкі ў іх вобразах не было. У кагосьці клаўнада, у кагосьці выебоны, але вялікая частка рабіла вобразы для падабаек, у першай фотасесіі мне спадабаліся наступныя фатаграфіі:

Ваня Буко. Сіні колер вельмі ідзе і досыць проста і без лішняга ...


Міша Томашаў. Зноў усё проста і прыгожа (у сэнсе падачы сябе).


Сяргей Шакура. Тут не магу не сказаць, што лічу, што гэта лепшая фотка для мяне першага фотасэта. Мінімалізм і ідэя. Вядома, я разумею, што я дадумаў, напэўна, шмат у чым сабе яго вобраз, але ўсё ж.... Дарэчы, учора быў Дзень Волі і я выпадкова пазнаёміўся з яго лепшым сябрам у бары)) Так што я не зусім дадумаў яго вобраз, як аказалася)

Другі фотасэт быў больш простым для разумення. Але тут ужо не касцюмы выходзілі на першы план, а ўменне падаць сябе, як я думаю. Вось лепшыя фота:

Паша Крот. Выдатная фотка, але вось задумаўся я пра тое, што выглядаў бы ён так, калі б у кадры не было дзяўчыны, хутчэй за ўсё - не! Але гэта і не важна!


Сяргей Шакура. Спорт - спортам, а тут прадуманая дэталь і міміка твару, якая і робіць гэты від спорту ўжо не аўтсадэрскім, а наадварот. Фота класнае.


Міша Томашаў. Ну, тут проста і спорт і лад + да ўсяго такога пацана фаната (ультрас можаце сказаць). Маё меркаванне - проста і з густам. Вось тут як раз больш яго, чым накупленных або ўзятых на пракат касцюмаў.

Прааналізаваўшы гэта ўсё, я не буду цяпер казаць пра фаварытаў ці наадварот. Я проста хачу пажадаць усім поспехаў. Атрымайце кайф ад гэтага вечара і не забывайце, што гэта конкурс.

Ад сябе хачу сказаць, што я вельмі хацеў бы, каб містарам геа стаў годны чалавек, які 2 гады будзе з гонарам называцца "містарам геаграфічнага факультэта". Зразумелая справа, першага адэкватна ацаніць не магу, а вось за Пашку Плюта - не сорамна! Веру, што трэці Містар - будзе клёвым чалавекам. Усім поспехаў!
 
 
be_pacific
23 April 2014 @ 10:39 pm
Усё пачалося 12 студзеня в 22:59 з простага паведамлення. "Здравствуй"...

Больш за месяц нават размовы не атрымоўваліся....

Потым Дзіма с'ездзіў у Польшчу, захварэў і выпадкова зноў напісаў. 16 лютага. Гэта быў пераломны дзень. Але ўжо тады я разумеў, што нічога не атрымаецца. А зараз веру, што ўсё было магчыма.....ці ёсць.

Пасля было 19 лютага....

(27 сакавіка)

І вось яно.....23 красавіка. А я не веру. Не жадаю верыць.
Ol-5jvA-48Q
А калі ты ведаеш, што мара не жадае, каб да яе ішлі? Што тады? Я бачу (амаль), адчуваю сваю мару.....але як за гэтай марай ісці?
Tags:
 
 
Current Mood: гаўно
Current Music: Regina – Bistra voda
 
 
be_pacific
...у нейкім сэнсе яго мне не хапае, але апошні тыдзень даў мне магчымасць пераламіць сябе і зразумець, што трэба рабіць пэўныя крокі для таго, каб памылак па жыцці было значна менш. Самае галоўнае - гэта трэба рабіцца дарослым, крок за крокам, таму што гледзячы на свет, які вакол мяне - робіцца неяк страшна ад таго, што я не падрыхтаваны да жыцця. Сам сабе паабяцаў, што зраблю ўсё, каб не згубіць тое, што месяц мяне грэла так, як нішто не грэла 23 гады і 10 месяцаў. .....але вяртаючыся да сяброўства....яно ёсць і яго я не згублю.....а вось астатняе......таксама)
Вось такі мой ЖЖ....яго складана зразумець, але ў ім шмат пяшчоты і адкрытасці....як на далоні.
 
 
be_pacific
04 April 2014 @ 01:01 am
Вось зараз такі час, калі я не ведаю.....правільна раблю ці не. Упартасць нейкая ўнутры сядзіць з аднаго боку, з іншага ёсць добрае стаўлянне да нейкіх пэўных абставін і парушаць гэтае стаўленне, мне здаецца, ніколі не трэба. Сам я не магу вырашыць, а думкі даводзяць да нейкага стану, калі я не разумею, як трымацца далей. Сумна тое, што нават параіцца няма з кім. У такія моманты, як зараз я разумею, што, магчыма, тыя падзеі, якія адбываліся ў маім жыцці не такія і станоўчыя.... Магчыма, што мне шмат чаго было проста не трэба.
Час ад часу мне вельмі страшна...
Ёсць толькі адзін чалавек, якому ў мяне ёсць жаданне паплакацца, але я не адчуваю ўпэўненасці, што мяне зразумеюць...
Вось і вынік амаль 24-ох гадовага жыцця.